Шкальная ячэйка ГА "БРСМ" "Вятры надзей"
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ
Беларускі
Рэспубліканскі
Саюз
Моладзі
БРСМ - ГЭТА ...
БРСМ - гэта рэалізацыя інтарэсаў, патрэб, уменняў, навыкаў моладзі, праява таленту і здольнасцей, ажыццяўленне намечаных мэтаў, рашэнне пастаўленых задач.
БРСМ - гэта арганізацыя працаўладкавання, магчымасць праявіць лепшыя працоўныя якасці і пры гэтым зарабіць грошы.
БРСМ - гэта прапаганда здаровага ладу жыцця, спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя паездкі і экскурсіі.
БРСМ - гэта адстойванне інтарэсаў моладзі, абарона іх правоў, магчымасць быць пачутымі на самым высокім узроўні.
БРСМ - гэта захапляльны і разнастайны, вясёлы і жыццярадасны, поўны ідэй і наватарства маладзёжны свет.
БРСМ - гэта магчымасць быць карысным грамадству, дзяржаве, вобласці, унесці свой укладупабудовумоцнайіквітнеючайБеларусі.
Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных, духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Задачы ГА «БРСМ»:
• садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
• падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
• удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы моладзевых праграм;
• выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.
ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГА «БРСМ»
ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове наступных прынцыпаў:
• супрацоўніцтва ў рабоце ўсіх арганізацыйных структур і органаў, калегіяльнасць ў прыняцці рашэнняў і асабістая адказнасць за даручаную справу;
• павага да асабістай годнасьці і думкі кожнага члена арганізацыі;
• выбарнасць кіруючых і кантрольных органаў ГА «БРСМ» знізу даверху;
• перыядычная справаздачнасць органаў ГА «БРСМ» перад сваімі арганізацыямі;
• свабода дыскусій, крытыкі, галоснасці;
• павагу правоў большансва і меншансва;
• інтарэсы большасці забяспечваюцца іх правамі выступаць і дзейнічаць ад імя ўсёй арганізацыі, правам распараджацца ўласнасцю арганізацыі;
• інтарэсы меншанства забяспечваюцца правам ставіць на абмеркаванне і адстойваць сваю пазіцыю, апелюючы да грамадскай думкі;
• абавязковасць рашэнняў вышэйстаячых органаў для ніжэйстаячых;
• размежаванне кампетэнцыі органаў ГА «БРСМ.
Правілы ўступлення ў п/аб ГА «БРСМ»
Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
"Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" аб'ядноўвае ў сваіх радах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавей, ярчэй, асэнсаваней сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна разам са сваімі аднадумцамі.