Адной з задач выкладання гісторыі ў школе з’яўляецца фарміраванне грамадзянскага патрыятызму, выхаванне пачуцця любові да Радзімы.
Гэта дасягаецца не толькі ў працэсе вывучэння курса гісторыі Беларусі, але і вывучэннем гісторыі сваёй малой Радзімы – горада, вёскі, раёна. Міхалішкі ў гэтым сэнсе прадстаўляюць унікальнаю з'яву. Не было такога перыяду беларускай гісторыі, які б не знайшоў свайго адлюстравання ў мінулым гэтай вёскі.
У памяць пра гэта ў Міхалішкаўскай сярэдняй школе ў 2005 годзе быў створаны гісторыка-краязнаўчы музей. Адноўлены ён параўнальна нядаўна, два гады назад. На яго стэндах і ў экспазіцыях прадстаўлена багатая гісторыя Міхалішак. Асноўную частку экспазіцыі складаюць разделы “З мінулага Міхалішак”, “Міхалішскі касцёл”, “Аэрадром Міхалішкі 22 чэрвеня 1941 года”, “16-я Смаленская партызанская брыгада”, “Міхалішкаўская школа” і “Знакамітыя людзі вёскі”. Большасць экспанатаў сабрана навучэнцамі і педагогамі школы, а таксама падорана жыхарамі вёскі.
Мы не абмяжоўваемся толькі гісторыяй нашай вёскі, тут есць шэраг краязнаўчых матэрыялаў па гісторыі раёна, якія перыядычна публікуюцца на старонках газет, часопісаў, у тым ліку на старонках “Астравецкай праўды”. За два з паловай гады існавання музея яго наведала больш за 50 экскурсій з Беларусі і краін СНД, а таксама з ЗША, Ізраіля і Бразіліі, Літвы.
Сабраныя намі матэрыялы не ляжаць мертвым грузам. Мы праводзім музейныя ўрокі на базе нашага музея. Тут працуе прынцып “Лепш сто разоў убачыць, чым сто разоў пачуць”.
Мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым. Савет музея і навучэнцы Міхалішкаўскай школы працягваюць пошукавую працу, звязаную з гісторыяй Міхалішак і Астравецкага раёна.