РУС БЕЛ ENG

Герб школы

 

Гімн Міхалішкаўскай сярэдняй школы

 

Светлы будынак школы

Стаіць над Віліяй, ракой прыгожай.

Кожны, хто тут вучыўся,

Той будзе песні пра яе складаць.

Як краявід Міхалішак

Пра школу не забудзем мы.

З ёй столькі звязана,

У ёй столькі сказана,

Што толькі ў песні перадаць.

 

Прыпеў:

Розны шлях у тых, хто вучыўся ў школе:

Повар, урач, настаўнік, камбайнёр.

Разам вучыліся, у школу спяшаліся,

Нам не забыць тых светлых школьных дзён.

 

У школе ў нас цікава,

Пануе дух партнёрства і сяброўства

Разам заўсёды з намі

Настаўнікі, хто веды нам даюць.

Алімпіяды, конкурсы,

Агляды і спаборніцтвы…

Нам усё цікава тут,

Мы ўсе патрэбны тут,

У школе нашай добра нам.

 

Прыпеў:

Розны шлях у тых, хто вучыўся ў школе:

Повар, урач, настаўнік, камбайнёр.

Разам вучыліся, у школу спяшаліся,

Нам не забыць тых светлых школьных дзён.