РУС БЕЛ ENG

Дзень самакіравання

30.09.2022

Напярэдадні Дня настаўніка ў нашай школе прайшоў дзень самакіравання. Пачаўся ён з лінейкі, дзе адміністрацыя прадставіла класных кіраўнікоў, зрабіла некаторыя дысцыплінарныя заўвагі і, канечне ж, павіншавала вучняў 12-га класа з надыходзячым святам.

Потым прагучаў званок і вучні разышліся па класах на ўрокі. Для 12-цікласнікаў дырэктар школы, Кірыла Сяргеевіч, і яго намеснік, Вікторыя Уладзіміраўна, правялі інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”