РУС БЕЛ ENG

Трэніровачная эвакуацыя

21.09.2022

21 верасня ў межах акцыі "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі" сумесна з супрацоўнікамі Астравецкага РАНС была праведзена трэніроўка па адпрацоўцы эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару. Па плану правядзення трэніроўкі прыкладна ў 10.00 была аб'яўлена пажарная трывога. Педагогі і вучні школы пачалі пакідаць будынак. Праз некалькі хвілін на стадыёне школы было арганізавана пастраенне класаў, праведзена зверка спісачнага складу вучняў і супрацоўнікаў установы.
Трэніроўка па адпрацоўцы эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару прайшла паспяхова😊