РУС БЕЛ ENG

Дзень ведаў

01.09.2022
1 верасня ў ДУА “Міхалішкаўская сярэдняя школа” адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

1 верасня ў ДУА “Міхалішкаўская сярэдняя школа” адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі  першакласнікі. Хваляваліся ўсе: вучні – у прадчуванні новых сустрэч і адкрыццяў, бацькі – з надзеяй на поспех і высокія дасягненні сваіх дзяцей, настаўнікі – з верай у якасныя вынікі сваёй працы. Пасля лінейкі вучні разам з настаўнікамі адправіліся на першы урок 2022/2023 н.г. пад назвай "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!"